Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы хлопца з бензапілой

Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы хлопца з бензапілой

Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы па забойстве ў гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа" ў Мінску.

Следства выявіла, што 8 кастрычніка каля 17.30 абвінавачваны ў нецвярозым стане зайшоў у гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа" з чахлом для музычнага інструмента, а таксама заведзенай і гатовай да ўжывання бензапілой. Спярша юнак паспрабаваў забіць жанчыну, аднак тая хутка зрэагавала на напад і ўцякла. Потым ён нанёс два ўдары бензапілой 43-гадовай жанчыне. Калі яна заглухла ў адзенні пацярпелай, юнак дастаў з чахла ад гітары сякеру-кувалду і стаў ёй біць жанчыну. Ад гэтага яна памерла на месцы здарэння.

Потым мужчына параніў яшчэ дзвюх жанчын у гандлёвым цэнтры. Неўзабаве яго затрымалі работнікі і наведнікі цэнтра, а потым прыбылі міліцыянты.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя тры жанчыны, а таксама сваякі загінулай.

Следства выявіла, што нападнік рыхтаваў забойства двух і больш асоб 7 кастрычніка 2016 года ў адной са сталічных ВНУ. Тады ён таксама нападпітку зайшоў у навучальны корпус і завёў бензапілу. Хлопец збіраўся зайсці з ёй і сякерай-кувалдай ў аўдыторыю, дзе праходзілі заняткі ў 178 студэнтаў, і напасці на іх. Перашкодзіла напасці тое, што хлопец закрануў рычаг тормазу бензапілы, з-за чаго яна спынілася. Нанова завесці бензапілу ён не змог, таму сышоў з навучальнай установы.

Следства дапытала па справе каля 200 сведкаў, правяло дзясяткі экспертных даследаванняў. Дэталёва даследаваная асоба абвінавачанага, дапытаныя яго аднакласнікі, настаўнікі, аднагрупнікі, выкладчыкі ды іншыя асобы.

Паводле стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падчас нападу абвінавачаны мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Юнака вінавацяць ў падрыхтоўцы да забойства дзвюх і больш асобаў, замаху на забойства дзвюх і больш асобаў, забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, а таксама ў хуліганстве.

Хлопец па-ранейшаму застаецца пад вартай. Яго крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі