Следства патлумачыла, чаму Баўмгертнера перавялі пад хатні арышт

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Травулька. Таму, па яго словах, следства вырашыла змяніць абвінавачанаму меру стрымання на хатні арышт.



Нагадаем, што гендырэктара "Уралкалія" трымаюць на кватэры, арандаванай Камітэтам дзяржбяспекі. Тым часам у СМІ з'явіліся звесткі, што за кватэру плацяць агенты расійскага бізнэсоўца. Разам з Баўмгертнерам знаходзіцца яго маці, якая прыбыла з Расіі.



Нагадаем, гендырэктара "Уралкалія" затрымалі ў Мінску 26 жніўня. Месяц ён прабыў у следчым ізалятары КДБ па абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.



Фота — vedomosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі