Слонімскі матацыкліст пасля ДТЗ пакінуў пасажыра на месцы аварыі

Слонімскі матацыкліст пасля ДТЗ пакінуў пасажыра на месцы аварыі

Непрыемна скончылася паездка на матацыкле для 21-гадовага слонімца і яго 18-гадовага таварыша, піша сайт gaigrodno.by.

4 лютага а палове першай ночы два юнакі на матацыкле "Кавасакі" трапілі ў ДТЗ, пасля якога шпіталізацыя спатрэбілася абодвум.

Старэйшы слонімец падвозіў маладзейшага прыяцеля дадому і ехаў па вуліцы Зялёнай, дзе той жыве. На закругленні дарогі матацыкл на пяску павяло ў левы бок, і ён урэзаўся ў ліхтарны слуп. 

Пасля наезду на слуп кіроўца пакінуў пасажыра на месцы ДТЗ, а сам дакаціў матацыкл да свайго дома і паставіў у гараж.

Цяжка траўмаванага пасажыра "Кавасакі" даставілі ў лякарню, а медыкі паведамілі пра гэта ў міліцыю. Менш чым праз гадзіну пасля аварыі супрацоўнікі ДАІ знайшлі матацыкл па слядах масла, якое вылілася з транспарту. На гэты час вінаваўца ДТЗ таксама быў ужо ў лякарні: яго адвёз туды бацька.  

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі