“Слуцк” атрымаў валявую перамогу над “Белшынай” (відэа)
Дэбютанты вышэйшай лігі ўжо другі раз за пяць тураў перамагаюць няпростага суперніка.
Матч праходзіў у Бабруйску, на полі “Белшыны”. Лік быў адкрыты на 51-й хвіліне голам гаспадароў у браму гасцей (Мануэль Бледа). Аднак праз 20 хвілінаў госці здолелі скарыстацца памылкай брамніка бабруйчан і зраўнялі лік — голам адзначыўся Андрэй Якаўлеў. Другі, пераможны гол случчане забілі на 81-й хвіліне са штрафнога (Вадзім Мілько).
Вынік матчу — 1:2.
Першую перамогу ў элітным дывізіёне “Слуцк” здабыў у гульні з “Нёманам” — адразу са старту чэмпіянату.