Слуцкія ўлады дазволілі Партыі БНФ дэманстрацыю і мітынг да Дня герояў

Слуцкія ўлады дазволілі Партыі БНФ дэманстрацыю і мітынг да Дня герояў

Слуцкі райвыканкам даў дазвол правесці 28 лістапада ў Слуцку ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Як паведамляе сайт Партыі БНФ, заяўнікамі акцыі выступілі старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі ПБНФ Віталь Амяльковіч.

У суботу, 28 лістапада, у 14.30 удзельнікі збяруцца каля будынку Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль калона дэманстрантаў пройдзе па тратуарах у гарадскі парк культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай. Там запланаваны ўрачысты мітынг ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года.

У акцыі мяркуюць прыняць удзел прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Руху салідарнасці “Разам”, Моладзі БНФ ды іншых аб’яднанняў. "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) плануе ганаровае прыняцце прысягі новымі актывістамі арганізацыі.

Фота: bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі