Слупкі тэрмометраў паказваюць экстрэмальныя тэмпературы па ўсім свеце

Планы на тыдзень: піць шмат вады / pixabay
Планы на тыдзень: піць шмат вады / pixabay

Свет пакутуе ад высокіх тэмператур, і на гэтым тыдні ў Паўднёвай і Усходняй Еўропе стане толькі гарачэй.

На італьянскай Сардзініі прагназуецца да +46°C. Пры гэтым самая высокая тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная ў Еўропе, складала 48,8°C. Слупок тэрмометра падняўся да гэтай адзнакі на Сіцыліі ў жніўні 2021 года.

Зараз праз экстрэмальныя ўмовы надвор'я ўлады Італіі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі для 16 гарадоў. У Грэцыі 1200 дзяцей эвакуявалі з лагераў адпачынку праз успышку лясных пажараў.

А ў Кітаі ў нядзелю зафіксавалі самую высокую тэмпературу за ўсю гісторыю назіранняў — 52,2°C. Пры гэтым самая высокая тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная на зямлі ў цэлым — 56,7°C.

У Беларусі ж заўтра, 18 ліпеня, крыху пахаладнее. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+19°C, максімальная днём + 21..+27°C.

Метэаралагічнае агенцтва ААН падкрэсліла, як важна імкнуцца да скарачэння выкідаў у сітуацыі, калі столькі многа людзей пакутуе ад экстрэмальных умоў надвор'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі