СМЕРШавец з фільма "У жніўні 1944-га" запрошаны ў серыял "Гульня прастолаў"

Як паведамляе РІА "Новости", у папулярным амерыканскім серыяле яму дасталася роля Сціра, кіраўніка клана Здзічэлых — самага ваяўнічага "па той бок ад сцяны". Паводле апісання, герой Калакольнікава высокі, лысы і... без вушэй.



Юрыю Калакольнікаву 32 гады. Ён вядомы па такіх фільмах, як "Інтымныя месцы", "У жніўні 1944-га", "Дзеці Арбата". Дарэчы, да дзесяці гадоў актор жыў у Канадзе і ЗША.



Выхад першай часткі чацвёртага сезона "Гульні прастолаў" плануецца на 2 красавіка 2014 года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі