СМІ: парадзіха з Марыупаля, фота якой абляцела свет, у закладніках у расіян

Мар'яна Вышамірская / AP
Мар'яна Вышамірская / AP

Парадзіха Мар'яна Вышамірская, фота якой разляцелася на ўвесь свет пасля бамбёжкі Марыупальскага радзільнага дома, знаходзіцца ў заложніках у расіян. Аб гэтым піша "Обозреватель". Выданне спасылаецца на валанцёраў, якія спрабавалі выратаваць маладую маці з немаўлём.

"Да нас звярнуліся яе родныя з просьбай дапамагчы выехаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, таму што яе расіяне планавалі выкарыстоўваць у прапагандысцкіх мэтах. Не атрымалася, улічыце, што яна з дзіцем у закладніках", — адзначаюць валанцёры.

Раней адзін з прапагандысцкіх каналаў апублікаваў відэа з Мар'янай, у якім яна нібыта пацвярджае заяву кіраўніцтва Крамля, што радзільны дом у Марыупалі падвергся бамбардзіроўцы з-за таго, што там знаходзілася база батальёна "Азоў". Як заўважае "Обозреватель", на кадрах, апублікаваных прапагандыстамі, бачныя шматлікія склейкі.

Раней прапагандысты сцвярджалі, што дзяўчына са знакамітага фота — мадэль, а цяжарнасць яна імітавала для здымак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі