СМІ: Пасля загарання рухавіка МіГа ў Бабруйску спыненыя палёты баявой авіяцыі

СМІ: Пасля загарання рухавіка МіГа ў Бабруйску спыненыя палёты баявой авіяцыі

У Бабруйску цалкам спыненыя палёты баявой авіяцыі, піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер". Гэта адбылося пасля аварыі са знішчальнікам Міг-29, якая здарылася ў чацвер 23 лютага. 

Як паведамляла Еўрарадыё, пры разгоне па ўзлётна-пасадачнай паласе ў ваеннага самалёта загарэўся рухавік. Самалёт узляцець не паспеў. Паведамляецца, што лётчык прыбраў шасі, каб пагасіць агонь трэннем фюзеляжа аб узлётную паласу. Сам ён катапультаваўся з кабіны. Паводле непацверджаных звестак, пілот атрымаў траўму нагі. 

Мінабароны не пацвярджае і не абвяргае звестак наконт прыпынення палётаў. 

"Коммерческий курьер" паведамляе, што ахова ваеннага аэрадрома пасля інцыдэнту значна ўзмоцненая. Склад гаруча-змазачных матэрыялаў, размешчаны каля ўзлётнай паласы, узяты пад асаблівую ахову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі