СМІ: Стадыён “Дынама” скончаць у 2017 годзе, пераносаў дэдлайну не будзе

СМІ: Стадыён “Дынама” скончаць у 2017 годзе, пераносаў дэдлайну не будзе

Рэканструкцыя мінскага стадыёна “Дынама” скончыцца ў 2017 годзе. Пра гэта піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, карэспандэнт якой наведаў будаўнічую пляцоўку спартовага аб’екта.

Паводле выдання, тэрмін завяршэння працаў будзе жорсткім і гэта звязана з тым, што ў 2019 годзе ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія гульні, а “Дынама” з’яўляецца даным з аб’ектаў Еўрапіяды.

Газета таксама апублікавага падборку здымкаў са знакамітага даўгабуда.

Стадыён “Дынама” быў зачынены на рэканструкцыю ў 2012 годзе, але да канца 2014 года на ім фактычна не праводзіліся ніякія працы. Толькі ў апошнія два гады справа пачала рухацца, аднак выніку пакуль не бачна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі