У Беларусі зноў падаражаў бензін

У Беларусі зноў падаражаў бензін

26 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражаў бензін. На гэты раз — не на адну, а адразу на дзве капейкі (на 1,7%), інфармуе "Белнафтахім".

Бензін АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1,19 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,27 рубля, АІ-98-К5-Еўра —1,48 рубля. А вось дызельнае паліва не падаражэла.

У "Белнафтахіме" патлумачылі неабходнасць падняць цэны на бензін тым, што адбыўся рост кошту нафты, таксама трэба было выраўнаваць рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва з цэнамі ў краінах-суседзях (найперш у Расіі).

 

Размовы пра тое, што паліву прыйшоў час даражэць, вядуцца з канца верасня. Намеснік гендырэктара "Беларуснафты" Сяргей Каморнікаў казаў тады, што ў канцэрна ёсць усе падставы для павышэння цэнаў на 5%:

"Кошт барэля нафты на сусветных пляцоўках вырас да 59 долараў за барэль. Сёння ў Беларусі бензін каштуе танней, чым у Расіі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Кан'юнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць вырасці".

Еўрарадыё падлічыла, што кожная дадатковая капейка ў кошце бензіну прыносіць дзяржаве $8,7 млн за год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі