Снег і слізка: якім будзе надвор'е на "стары новы год"?

Надвор'е

Надвор'е / pixabay

Сіноптыкі распавялі, якім надвор'ем пачнецца тыдзень у Беларусі. Можна будзе ўбачыць ападкі на любы густ.

У панядзелак, 13 студзеня, у многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі на дарогах будзе слізка. Слупок тэрмометра ноччу апусціцца да -2..-8 °С, і днём таксама будзе марозна: 0..-5°С.

Днём у аўторак, 14 студзеня, на Беларусь будзе ўплываць сістэма франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з поўдня Швецыі. Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Пройдуць снег, мокры снег, дождж, а месцамі будзе і завіруха, і галалёд. На дарогах будзе слізка. Уначы -3..-9 °С, а дзе-нідзе пахаладае да -12°С. Днём паветра прагрэецца да -3..+2°С.

У сераду, 15 студзеня, на Беларусь пачне рухацца паветраныя масы з Фінскага заліва. Удзень пройдуць дажджы і мокры снег. На дарогах будзе слізка. Тэмпература апусціцца ноччу да -4..+1°С, а днём будзе -1..+3°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі