"Спартак" з Масквы разграміў мінскае "Дынама" ў матчы КХЛ

"Спартак" з Масквы разграміў мінскае "Дынама" ў матчы КХЛ

Мінскае "Дынама" прайграла аднаму з аўтсайдараў чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі — "Спартаку" з Масквы. Матч прайшоў на "Мінск-Арэне" у прысутнасці больш як 12 тысяч гледачоў і скончыўся ўпэўненай перамогай гасцей з лікам 5:1.

Спартакаўцы закінулі дынамаўцам па адной шайбе ў сярэдзіне першага, другога і трэцяга перыядаў. А пасля яшчэ дзве на 58-й хвіліне гульні. І не тое, каб "зубры" выглядалі зусім дрэнна. Але шайба не ішла ў вароты, былі памылкі ў абароне, а фалоў, якія давалі гасцям спакойна адчуваць сябе ў большасці, было зашмат. Дарэчы, першая і трэцяя шайбы былі закінутыя акурат тады, калі гульцы "Дынама" адбывалі штраф за парушэнні правілаў.

"Спартак" з Масквы разграміў мінскае "Дынама" ў матчы КХЛ

Шмат хто з гледачоў сыйшоў з арэны да заканчэння гульні. Яны не пабачылі, як на апошняй хвіліне гульні адну шайбу адквітаў у масквічоў Андрэй Сцяпанаў.

Наступны матч "Дынама" правядзе ў пятніцу, 21 кастрычніка, супраць "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад). 

Гол Сцяпанава, дзякуючы якому "Дынама" пазбегла "сухой" паразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі