"Спайсы" губляюць папулярнасць у мінчукоў
У 2017 годзе падраздзяленні мінскай міліцыі, што спецыялізуюцца на барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, канфіскуюць значна менш псіхатропных рэчываў, чым летась. "Спайсы", як і раней, складаюць значную частку ў агульным аб'ёме канфіскаваных наркотыкаў: каля 45%. Але раней іх доля дасягала 70-75%.
У той жа час, да 45% павялічылася доля "раслінных" наркотыкаў. Сталічныя праваахоўнікі мяркуюць пра гэта па тых рэчывах, якія ў іх атрымліваецца канфіскаваць.
На падставе гэтай статыстыкі яны нават склалі "топ" самых папулярных у Мінску наркотыкаў: — псіхатропныя рэчывы (курыльныя сумесі) — 45%; — гашыш — 15%; — марыхуана — 15%; — амфетамін, мефядрон, экстазі — 10%; — макавая саломка — 8%; — опій — 7%.
"Такія наркотыкі, як гераін і какаін, у Беларусі рэдкасць. У бягучым годзе на тэрыторыі Мінска гераін канфіскоўвалі толькі раз, і то ў малой колькасці. Какаін — на рынку ў Ждановічах і ў аэрапорце", — распавядае начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў.