Справу журналіста "Медузы" Івана Галунова спынілі праз недаказанасць віны

Справу журналіста "Медузы" Івана Галунова спынілі праз недаказанасць віны

Справу журналіста расійскага анлайн-выдання "Медузы" Івана Галунова спынілі праз недаказанасць віны. Пра гэта абвясціў кіраўнік расійскага МУС Уладзімір Калакольцаў. Паводле кіраўніка ведамства, крымінальная справа спыненая ў сувязі з недаказанасцю віны. Галуноў будзе вызвалены з-пад варты ўжо сёння.

"Па выніках праведзеных біялагічных, крыміналістычных, дактыласкапічных і генетычных экспертызаў прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу грамадзяніна І.Галунова ў сувязі з недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МУС Расіі.

Таксамак ў ведамстве заяўляюць, што будзе дадзеная ацэнка правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў паліцыі, якія затрымалі Галунова. Міністр будзе хаданічаць перад прэзідэнтам Расіі аб вызваленні ад займаных пасадаў дваіх буйных службоўцаў у праваахоўных органах.

Івану Галунову, які працуе ў жанры расследавання і вядомы публікацыямі рэзанансных матэрыялаў пра карупцыю, інкрымінавалі замах на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Яго затрымалі 6 чэрвеня ў цэнтры Масквы, а 8 чэрвеня выставілі абвінавачанне. Пазней журналіст быў пераведзены пад хатні арышт. Медыкі зафіксавалі ў яго шматлікія ўдары і гематомы.

Пазней высветлілася, што прэс-служба паліцыі ў паведамленні аб затрыманні журналіста выкарыстала здымкі, зробленыя ў наркалабараторыі, у якой былі затрыманыя зусім іншыя людзі. Гэтыя фотаматэрыялы выдалі здымкі, нібыта зробленыя ў кватэры журналіста.

Іван Галуноў і яго калегі заяўлялі, што справа сфабрыкаваная ў сувязі з яго прафесійнай дзейнасцю.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі