Стала вядома, калі падаражэе праезд у грамадскім транспарце Мінска

Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе на 500 рублёў — да 4500. Здарыцца гэта да канца першай дэкады снежня. Пра гэта БЕЛТА паведаміла намесніца генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Ірына Якубоўская.

Паводле яе слоў, талон у кіроўцы будзе каштаваць 5 тысяч рублёў, а праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў — 6 тысяч рублёў.

Таксама ў снежні ў Мінску будуць уведзены ў дзеянне новыя віды праязных. На адной бескантактнай картцы можна будзе запраграмаваць праязныя квіткі на аўтобусы рэгулярных экспрэсных маршрутаў на месяц, паўмесяца, дэкаду, сумешчаныя з іншымі відамі грамадскага транспарту. Пасажырам таксама стануць даступныя бескантактныя смарт-карты з вызначанай колькасцю паездак на экспрэсы.

Нагадаем, папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэў 9 жніўня. Тады квіток на адну паездку стаў каштаваць 4000 рублёў (да таго часу — 3700).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі