Стала вядома, колькі “дармаедаў” могуць налічыць у Беларусі сёлета

Гэтым людзям могуць пагражаць падвышаныя тарыфы за камуналку / Euroradio
Гэтым людзям могуць пагражаць падвышаныя тарыфы за камуналку / Euroradio

У Беларусі сёлета могуць налічыць больш 400 тысяч “дармаедаў”, якім могуць пагражаць падвышаныя тарыфы ЖКГ.

Гэта робіцца зразумелым з аналізу статыстыкі Белстата, піша партал Banki24.

Аналітыкі Белстата налічылі, што ў 1 квартале гада не ўвайшлі ў катэгорыі працоўнай сілы каля 767,4 тыс. чалавек. Сярод іх парадку 519,1 тыс. не хацелі працаваць, а 248,3 тыс. — хацелі, але па розных прычынах не маглі прыступіць да працы.

Сярод тых, хто не хацеў працаваць і пры гэтым не з'яўляецца ні студэнтам, ні пенсіянерам — больш за 176 тыс. чалавек. Разам з 248,3 тыс. чалавек, якія хацелі працаваць, але не маглі пачаць, яны і фармуюць патэнцыйную “дармаедскую” кагорту”. То бок, каля 417 тыс. чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі