Стала вядома, колькі ў Мінску трэба будзе плаціць за камуналку
Сталічныя камунальнікі паведамілі, колькі з 1 студзеня давядзецца плаціць за камунальныя паслугі ў Мінску. Яны агучылі новыя тарыфы на новыя радкі ў жыроўках.
Такім чынам, тарыфы на камунальныя паслугі ў стандартнай двухпакаёвай кватэры да 50 квадратных метраў з трыма жыхарамі будуць наступныя.
Уборка ў 5-9-павярховіку без смеццеправода — 15-16 тысяч на месяц, у 9-19-павярховым доме са смеццеправодам — 23-24 тысячы. Калі ёсць другая лесвіца, тарыф павялічваецца на 30-40%.
Тэхабслугоўванне ліфта — 617 рублёў за квадратны метр жылля.
Выдаткі на электрычнасць для ліфта — у сярэднім 6,8 тысячы рублёў на чалавека.
Святло ў пад'ездзе — у сярэднім 200 рублёў на квадратны метр жылплошчы.
З 1 студзеня субсідуецца тарыф на ваду і каналізацыю — 8 914,7 рубля за кубаметр (раней быў 2 515,2). Тарыф на вываз смецця — 53944 рубля (замест 51143).
Атрымліваецца, што толькі новымі радкамі рахунак для тыпавой кватэры (2 пакоі, 48 квадратаў, 3 чалавекі) даражэе на суму ад 74616 да 83616 рублёў, піша kp.by