Стала вядома, што ўлады хочуць памяняць у Канстытуцыі
У новым варыянце Канстытуцыі не будзе ўсеагульнага права на бясплатную медыцынскую дапамогу і права на гарантаваны штогадовы аплачаны адпачынак. Пра гэта паведамляе Каардынацыйная рада, якая атрымала ўладны праект паправак у Канстытуцыю Беларусі.
У Каардынацыйнай радзе адзначаюць, што гэта відавочна не канчатковы тэкст, і прапануюць каментар юрыстаў да яго.
У новай Канстытуцыі не будзе права на палітычныя страйкі. Акрамя таго прадугледжваецца яшчэ больш абмежаванняў для палітычных партый.
У Каардынацыйнай радзе заяўляюць, што пра новую Канстытуцыю можна гаварыць толькі пасля выканання асноўных патрабаванняў: новыя выбары, вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гвалту і пачатак крымінальных спраў па фактах гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.