Фатографа Уладзя Грыдзіна асудзілі на 13 сутак арышту
Затрыманага на мінулым тыдні фатографа Уладзя Грыдзіна вінавацяць у тым, што падчас ператрусу ён нібыта не пускаў у кватэру міліцыянта. 7 лютага над ім прайшоў суд. Грыдзін асуджаны на 13 сутак арышту.
У міліцыянтаў была пастанова на правядзенне ператрусу, выпісаная 24 студзеня. У матэрыялах справы таксама ляжыць пастанова на правядзенне ператрусу па крымінальнай справе нумар 201 21 11 02 02. Гэта вялікая справа, якой займаецца ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску. Яна датычыць "масавых беспарадкаў", у ёй каля тысячы падазраваных.
Грыдзін — былы фатограф Радыё "Свабода". На сувязь ён перастаў выходзіць з абеда 4 лютага. А 6 лютага стала вядома, што яго трымаюць на Акрэсціна. Сваякі распавялі, што дома ў Грыдзіна ўсё раскідана пасля ператрусу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.