Стала вядома, як сёлета будзе выглядаць сцэна "Еўрабачання" (фота)

З'явіліся выявы афармлення сцэны сёлетняга "Еўрабачання". Нагадаем, міжнародны конкурс песні пройдзе ў траўні ў Вене (паўфіналы — 19 і 21 траўня, фінал — 23-га). Прадстаўнікі 39 краін выйдуць на 11-метровую сцэну. Яна будзе аформленая 1288 святлодыёднымі калонамі, якія створаць разнастайныя светлавыя эфекты. Разам яны складуць "контур вока".

Нагадаем, Беларусь на "Еўрабачанні-2015" прадставіць дуэт Uzari & Maimuna.

10 краін вызначыліся з прэтэндэнтамі на “Еўрабачанне-2015” (відэа)

Фота: eurovision.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі