Гэта не тэорыя змовы з "бандыяны": пулітцэраўская лаўрэатка — пра Беларусь

Эн Эплбаўм

Эн Эплбаўм / wyborcza.pl

Страціўшы сувязь з еўрапейскімі краінамі, беларускі рэжым пачаў шукаць дапамогі ў "канцэрна аўтакратый", кажа лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм.

Добры (падобны. — Еўрарадыё) прыклад — сітуацыя ў Венесуэле. Калісьці гэта была самая багатая краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Там была дэмакратыя, а потым да ўлады прыйшоў Уга Чавес і пачаў паступова знішчаць дэмакратычныя інстытуцыі, — расказвае Эплбаўм.

І паступова Венесуэла стала найбяднейшай краінай у Паўднёвай Амерыцы, і адтуль паходзіць больш бежанцаў, чым з Украіны. Але чаму гэты рэжым усё яшчэ трымаецца? Таму што яго падтрымліваюць, і ў яе інвестуюць Расія і іншыя краіны "аўтарытарнага канцэрна".

І не толькі Расія, але нават Іран. Пры гэтым ён знаходзіцца ў іншай частцы свету і не мае нічога агульнага з Венесуэлай. Не мае нават агульнага гістарычнага мінулага, але дапамагае ёй абыходзіць санкцыі і прадае ёй зброю. А Кітай інвестуе ў венесуэльскія фірмы, звязаныя з уладай. Куба дапамагае з палітычных пазіцый: выдае візы актывістам "Хезбалы".

— Тое ж самае адбывалася ў Сірыі, і тое ж самае адбываецца ў Беларусі, — кажа Эплбаўм. —  Відавочна, што Расія дапамагае Беларусі і Лукашэнку пасля выбараў 2020 года.

Але не толькі Расія: Куба і іншыя краіны гэтага "аўтарытарнага канцэрна" дапамагаюць у гэтым Беларусі.

Сёння аўтакратыя — гэта не толькі сам дыктатар, але складаныя сеткі ўлады, у якіх ёсць карупцыя ў фінансавых структурах, складаны апарат бяспекі і прафесійныя прапагандысты.

Карумпаваныя кампаніі ў адной краіне супрацоўнічаюць з аналагічнымі кампаніямі ў іншых. Праваахоўныя органы адной краіны могуць узбройваць і навучаць аналагічныя фармаванні іншых краін, а прапагандысты дзеляцца рэсурсамі і тэмамі, убіваючы ў галовы людзей адныя і тыя ж наратывы.

Але Эплбаўм тлумачыць: гаворка не пра тэорыю змовы.

— Гэта не як у фільмах "бандыяны" — калі ёсць нейкая персона, якая ўсім кіруе. Усе гэтыя краіны проста прымаюць адну адну за партнёраў і могуць адна з адной узаемадзейнічаць.

Эн Эплбаўм — журналістка, аглядальнік The Atlantic, аўтар бэстсэлераў New York Times. Яна выпускніца Ельскага ўніверсітэта і Лонданскай школы эканомікі і жыве паміж Польшчай і Вашынгтонам.

Эплбаўм правяла сустрэчу ў Варшаве, каб прэзентаваць сваю новую кнігу "Autocracy, Inc.: The Dictators Who Want to Run the World" ("Канцэрн Самадзяржаўе. Дыктатары, якія хочуць кіраваць светам").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі