Стала вядомае імя яшчэ аднаго смяротніка, які ўдзельнічаў у тэрактах у Парыжы

Стала вядомае імя яшчэ аднаго смяротніка, які ўдзельнічаў у тэрактах у Парыжы

Французская паліцыя высветліла імя яшчэ аднаго смяротніка, які ўдзельнічаў у тэрактах у Парыжы. 20-гадовы грамадзянін Францыі Біляль Хадфі 13 лістапада быў у складзе групы з трох чалавек і падарваў сябе каля стадыёна "Стад дэ Франс", інфармуе РІА "Новости".

Раней стала вядомае імя 31-гадовага смяротніка Ібрагіма Абдэслама. Мяркуецца, што ён узарваў сябе на бульвары Вальтэра ў Парыжы. У нядзелю паліцыя абвесціла ў вышук яго брата Салаха Абдэслама (на здымку). Яго падазраюць у датычнасці да тэрактаў у французскай сталіцы. Салах Абдэслам нарадзіўся ў 1989 годзе ў Бруселі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго брат Мухамед быў затрыманы ў Бельгіі і знаходзіцца пад арыштам.

Стала вядомае імя яшчэ аднаго смяротніка, які ўдзельнічаў у тэрактах у Парыжы

Паводле паведамленняў СМІ, у выніку экспертыpы астанкаў аднаго з тэрарыстаў устанавілі яго асобу — гэта 29-гадовы грамадзянін Францыі Ісмаіл Амар Мастэфа. Ён падарваў сябе ў тэатры "Батаклан". Паліцыя затрымала яго бацьку і брата.

Нагадаем, увечары 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, адказнасць за якія ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Мяркуецца, што яе здзейснілі тры групы тэрарыстаў, якія каардынавалі свае дзеянні. Тры выбухі прагучалі каля стадыёна "Стад дэ Франс", дзе ў той момант знаходзіўся прэзідэнт Франсуа Аланд. На рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" тэрарысты захапілі закладнікаў, быў штурм, загінулі дзясяткі чалавек. Таксама выбухі і стральба адбываліся ў кавярнях. Агулам загінулі 129 чалавек, сотні былі параненыя.

У Францыі ўведзенае надзвычайнае становішча. Абвешчаная трохдзённая жалоба.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі