Стала вядомая дата, калі адчыняць стадыён "Дынама" ў Мінску
Адкрыццё стадыёна "Дынама" ў Мінску адбудзецца за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта журналістам паведаміў выканаўца абавязкаў міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў.
Як перадае агенцтва "Мінск-Навіны" са словаў чыноўніка, адкрыццё стадыёна адбудзецца 21 чэрвеня 2018 года. "Як запэўніваюць будаўнікі, да гэтага тэрміну яны паспеюць завяршыць рэканструкцыю "Дынама". Усё ідзе паводле плане і графіку", — запэўнівае Дурноў.
А ўжо на наступны дзень пасля адкрыцця на стадыёне пройдзе міжнародная сустрэча па лёгкай атлетыцы. У ёй прымуць удзел зборныя Беларусі, Балтыйскіх краін і краін Персідскага заліва.