Сталі вядомыя імёны ўжо 15 вызваленых палітвязняў

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / novychas.online

Пасля вызвалення 37 палітвязняў рэжым Лукашэнкі вырашыў назваць іх імёны. Зрабіць гэта даручылі сумна вядомаму Раману Пратасевічу — экс-блогеру, а цяпер зваршчыку на заводзе.

16 верасня ён назваў пяць імёнаў — Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг.

Сёння былі агучаныя імёны яшчэ дзесяці вызваленых палітвязняў. Гэта Аляксандр Емяльянаў, Ігар Барысаў, Аляксандр Пасцярняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў і Зоя Баранава.

Як расказвала Еўрарадыё, 16 верасня стала вядома пра памілаванне і выхад на волю 37 палітвязняў. Гэта трэцяя партыя памілаваных за апошнія пару месяцаў. Раней улады не агучвалі імёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі