Ціханоўская — пра памілаванне палітвязняў: "Гэта крокі ў правільным напрамку"

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў / Еўрарадыё

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала памілаванне ў РБ яшчэ 37 палітвязняў. Пра яго стала вядома ў панядзелак. Прозвішчы гэтых людзей не называюцца.

"Гэта крокі ў правільным напрамку, і вызваленні павінны працягвацца, — кажа Ціханоўская. — У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. З’яўляюцца новыя палітвязні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на "сваіх" і "чужых" і працягвае біць "чужых", а часам і "сваіх" — каб іншыя баяліся".

Святлана Ціханоўская адзначае, што "рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў". "Але яны не ўчынялі ніякіх злачынстваў — толькі мелі смеласць мець свае перакананні, — кажа яна. — І пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, мы працягнем рабіць усё, што магчыма, каб кожны выйшаў на волю і вярнуўся дадому".

У Беларусі за месяц памілавалі амаль сотню палітвязняў. Але за кратамі застаецца больш за 1300 палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі