Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, у адкладзеным матчы турэцкі "Галатасарай" перамог італьянскі "Ювентус" — 1:0 і выйшаў у плэй-оф.

У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Марсэль" — "Барусія" (Дортмунд) — 1:2, "Напалі" — "Арсенал" — 2:0, "Атлетыка" (Мадрыд) — "Порту" — 2:0, "Мілан" — "Аякс" — 0:0, "Барселона" — "Селтык" — 6:1 (тры галы на рахунку Неймара), "Шальке-04" — "Базэль" — 2:0, "Аустрыя" — "Зеніт" — 4:1, "Чэлсі" — "Сцяўа" — 1:0.

У выніку, у 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў выйшлі: "Манчэстар Юнайтэд", "Чэлсі", "Барселона", "Рэал", "Атлетыка", "ПСЖ", "Баварыя", "Барусія", "Зеніт", "Баер" (Леверкузен), "Галатасарай", "Алімпіякос" (Грэцыя), "Манчэстар Сіці", "Шальке-04", "Арсенал" і "Мілан".

Лёсаванне пройдзе ў Швейцарыі ў панядзелак, 16 снежня, пачатак а 14-й гадзіне паводле беларускага часу.

У 1/16 фінала Лігі Еўропы згуляюць трэція каманды груп Лігі чэмпіёнаў: "Ювентус", "Шахцёр", "Бенфіка", "Вікторыя", "Базэль", "Напалі" і "Порту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі