Сталічнага таксіста затрымалі за гандаль спайсамі (фота)

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення “Алмаз” затрымалі ў Мінску 27-гадовага жыхара Асіповічаў. На яго арандаванай кватэры зладзілі ператрус і канфіскавалі каля 2,5 кілаграма рэагентаў з псіхатропнымі рэчывамі.

У сталіцы малады чалавек афіцыйна працаваў таксістам, а ў вольны ад працы час гандляваў спайсамі. 1 грам рэагенту ён прадаваў за 100 долараў. Атрыманыя ад гандлю грошы — каля 12 мільёнаў рублёў — былі знойдзеныя ў кватэры.

Затрыманы не спажываў наркотыкі, а вёў здаровы лад жыцця і займаўся спортам. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.   

 

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі