Сталічны аўтобус-“сотка” змяняе свой маршрут
З 1 траўня ён перастане хадзіць да “Маскоўскага” аўтавакзалу, які закрываюць.
Новы маршрут “соткі” — ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Валгаградскай, Кедышка, Славінскага да дыспетчарскай станцыі “Славінскага” ў абодвух кірунках.
Для захавання бяспекі руху на маршруце прыбяруць прыпынак “Натуралістаў” пры руху ў бок ДС “Славінскага”.
Зменяцца таксама маршруты аўтобусаў № 34, 95 і 95Д, якія цяпер ходзяць ад Валгаградскай па Кедышка, Сядых да ДС “Каліноўскага”.
Аўтобус № 34 пойдзе па маршруце ДС “Каліноўскага” — “Ліпкі”, № 95 — ДС “Каліноўскага” — Сцяпянка. Аўтобусу № 95Д прысвояць № 165 і ён будзе ісці ад ДС “Каліноўскага” да Геалагічнага завулка, інфармуе БелаПАН.