Станцыю метро "Малінаўка" абяцаюць адкрыць у першай палове чэрвеня

Як інфармуюць "Мінск-Навіны", пробны пуск прайшоў без здарэнняў і накладак. У першым цягніку на "Малінаўку" ехалі начальнік сталічнага метро Расціслаў Юрэня, спецыялісты гэтага прадпрыемства, "Мінскметрабуда", "Мінскметрапраекта".



На працягу некалькіх тыдняў станцыю будуць абкатваць, а потым адкрыюць для пасажыраў. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў першай палове чэрвеня.



Нагадаем, што спярша адкрыццё станцыі меркавалася на 7 лістапада 2013 года. Потым гэтую падзею аднеслі на пачатак траўня 2014-га. Па словах метрабудаўцаў, складанасці з пабудовай узніклі таму, што ім трапілася вада.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі