Станіслаў Драгун забіў гол-прыгажун у браму "Лакаматыва" (відэа)

Матч 20-га тура расійскай Прэм'ер-лігі прайшоў у панядзелак, 10 сакавіка, у Маскве. Гаспадары поля вызначыліся на 18-й і 77-й хвілінах, Драгун забіў гол на 87-й. У яго атрымаўся эфектны ўдар з-за межаў штрафной пляцоўкі ў левую "дзявятку".

Нагадаем, у "Крылы Саветаў" Станіслаў Драгун перайшоў з мінскага "Дынама". Ён з'яўляецца гульцом нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі