Станіслаў Ракочы: Ліхі крык дыктатара, які апынуўся пад пагрозай
Заява Лукашэнкі пра "змову", падрыхтаваную ў Польшчы і Нямеччыне, — гэта "ліхі крык дыктатара, які апынуўся пад пагрозай".
Такое меркаванне выказаў старшыня камісіі па пытаннях Еўрапейскага саюза Станіслаў Ракочы. "Я не пабачыў ніякага пацверджання слушнасці словаў Лукашэнкі", — адзначыў ён.
20 студзеня падчас нарады па пытаннях унутранай палітыкі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "праграмы звяржэння канстытуцыйнага ладу" пісалі ў Польшчы і Нямеччыне, нагадвае REGNUM.
МЗС Польшчы назваў гэтыя абвінавачванні абсурднымі і адзначыў, што "гэта фантасмагорыя, якая можа ўзяцца адкуль заўгодна".