Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец быў на трохгадзінным допыце

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец быў на трохгадзінным допыце

16 снежня старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец быў на трохгадзінным допыце. У Следчым камітэце ў прысутнасці адваката яго дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Яна распачатая па артыкуле "Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361 КК). У трэцяй частцы ідзе гаворка пра "дзеянні..., здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт".

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, Бастунец даў падпіску аб неразгалошваннні матэрыялаў справы, таму падрабязнасцяў не распавёў. Паводле яго слоў, яна не датычыць дзейнасці БАЖ.

Вядома, што яшчэ ў жніўні Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэння апазіцыйнай Каардынацыйнай рады. Менавіта па гэтай крымінальнай справе была арыштаваная Марыя Калеснікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі