Старт Дэкрэта №8 і “Міністэрства лічбавай эканомікі”. Абмяркоўваем з Іосубам

Старт Дэкрэта №8 і “Міністэрства лічбавай эканомікі”. Абмяркоўваем з Іосубам

28 сакавіка набывае моц адзін з самых неадназначных дакументаў апошняга часу — дэкрэт №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. Дэкрэт прыняты напрыканцы мінулага года, але ператварэнне Беларусі ў “IT-краіну” застаецца адной з топавых тэмаў у навінах. Днямі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра планы стварыць у Беларусі “Міністэрства лічбавай эканомікі” ці адразу “Міністэрства будучыні”.

Сапраўды, якая ж будучыня без адпаведнага міністэртсва?

І што змянілася ў Беларусі 28 сакавіка, калі паветра навокал нас стала лічбавым?

Таксама пагаворым пра новыя ўмовы выдачы крэдытаў, якія ўводзіць Нацыянальны банк. Што азначае “каэфіцыент даўгавой нагрузкі” і ці паўплывае ён на кошт заёмных грошай?

На пытанні Еўрарадыё адказвае старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі