Стаса Драгуна не выклікалі ў зборную, але ён не шкадуе, што падтрымаў Леўчанка

Станіслаў Драгун / "УКантакце"
Станіслаў Драгун / "УКантакце"

Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Станіслаў Драгун не трапіў у склад зборнай Беларусі на матч плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць Грузіі. Нягледзячы на гэта, футбаліст расказаў Еўрарадыё, што не шкадуе, што падтрымаў баскетбалістку Алену Леўчанка ў сваім "Інстаграме".

На мінулым тыдні спартсменку пасадзілі на 15 сутак за "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў" і "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Спартсменка ўдзельнічала ў мірных пратэставых маршах і публічна выступала супраць гвалту ў Беларусі.

"Лена, трымайся. Я заўсёды захапляўся тваёй гульнёй у зборнай. Цяпер я захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа", — напісаў Драгун у сторыс. Футбаліст не каментуе, ці звязана гэта неяк з яго адсутнасцю ў складзе зборнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі