Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне ў спрынце ў Пхёнчхане

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне ў спрынце ў Пхёнчхане

Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі па біятлоне ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км у алімпійскім Пхёнчхане. У ёй выступяць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Гонка пройдзе 10 лютага, пачатак у 14:15 паводле беларускага часу.

Як вядома, у складзе жаночай зборнай Беларусі па біятлоне на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі 5 спартсменак. Пятая — Дынара Алімбекава. У панядзелак беларускія біятланісткі аднымі з першых пазнаёміліся з трасай. Дарэчы, у Пхёнчхане цяпер моцныя маразы — да -20 уначы.

Алімпійскія гульні адкрыюцца 9 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі