Стэфановіч: Тэма затрымання аўтараў “Рэгнума” занадта палітызаваная

Стэфановіч: Тэма затрымання аўтараў “Рэгнума” занадта палітызаваная

Яшчэ дакладна не вядома, якія публікацыі аўтараў “Рэгнума” Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі сталі падставай для іх арышту, а ўжо вакол самой гэтай сітуацыі шмат палітычнага шуму. Праваабаронцы ж чакаюць высноў экспертызы, кажа ў каментары Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

“Дзе будзе адказ на пытанне: “Ці трапляюць тыя іх тэксты, якія ім інкрымінуюць, пад дапушчальныя абмежаванні свабоды выказванняў і меркаванняў ці не трапляюць?”. Нам трэба ведаць, ці з’яўляецца гэта мовай варожасці, нянавісці і прапагандай варажнечы ці не? Калі будзе на гэта адказ ― тады мы зможам зрабіць выснову. Былі гэта дапушчальныя выказванні свайго меркавання ці гэта тое, што дзяржава павінны спыняць? А тое, што дзяржава павінна рэагаваць і спыняць прапаганду вайны і варажнечы, гэта не падлягае сумневам”, ― кажа Стэфановіч.

Праваабаронца не выключае таго, што кагосьці з затрыманых у выпадку з'яўлення прысуду, могуць прызнаць палітвязнем. Па словах Стэфановіча, “ёсць стандарты і імі трэба кіравацца”, а не дзяліць людзей на “нашых” і “чужых”. Асабліва ўлічваючы тое, што палітычны матыў затрымання відавочны і яго агучыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна заявіла, што ў сваіх артыкулах беларускія аўтары расійскага “Рэгнума” дрэнна “асвятлялі дзейнасць прэзідэнта Беларусі” і абражалі нашу дзяржаўнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі