Столінскі міліцыянт знайшоў кашалёк з 1000 долараў і вярнуў гаспадару
Патрулюючы вуліцы Століна ў адзін з кастрычніцкіх вечароў, інспектар ДПС аддзела ДАІ Міхаіл Прылуцкі заўважыў на дарозе незразумелы прадмет квадратнай формы. Ляжаў ён проста на праезнай частцы.
Як піша media-polesye.by, у руках міліцыянта апынуўся кашалёк, у якім ляжалі беларускія грошы і замежная валюта — 900 тысяч рублёў і 910 долараў. Таксама там былі пластыкавыя карткі з указаннем звестак пра іх уладальніка.
Міліцыянт адправіўся ў дзяжурную частку РАУС, дзе здаў кашалёк з усім змесцівам і паведаміў у рапарце пра знаходку. Як выявілася, гаспадар ужо сам напісаў заяву пра страту.
Выявілася, што мужчына выпусціў кашалёк, калі выходзіў паглядзець меркаваную няспраўнасць у машыне.
У прысутнасці калег інспектар Прылуцкі вярнуў знаходку ўладальніку.
Фота: media-polesye.by