“Страшна бабахае”: хто “бамбіць” Маскву і што далей — эфір з Самусем

Міхаіл Самусь / фота з архіва
Міхаіл Самусь / фота з архіва

Расіяне фактычна няспынна атакуюць Кіеў з пачатку актыўнай фазы акупацыйнай вайны супраць Украіны. Але апошнія тры дні сталі ледзь не самымі цяжкімі і для жыхароў горада, і для сіл супрацьпаветранай абароны. Напярэдадні пасля чарговай масавай атакі ракет і “Шахедаў” на Кіеў кіраўнік ГУР Буданаў паабяцаў расіянам хуткі і балючы адказ. А раніцай 30 траўня стала вядома пра атаку невядомых беспілотнікаў на Маскву…

Ці дасягнулі сваёй мэты арганізатары атакі беспілотнікаў на Маскву і ў чым тая мэта была? Як змяняе сітуацыю на фронце наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі і ад чаго лукашэнкаўцы бароняцца “зубамі цмока” ў Гомельскай вобласці? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі