Страшнае ДТЗ у Магілёве: разбіліся аўтобус і тры легкавікі, загінула жанчына

Страшнае ДТЗ у Магілёве: разбіліся аўтобус і тры легкавікі, загінула жанчына

Страшнае ДТЗ адбылося ў Магілёве ўвечары 19 траўня —  разбіліся тры машыны і турыстычны аўтобус, загінула жанчына. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскую абласную ДАІ, 23-гадовы магілеўчанін ехаў на аўтамабілі BMW вуліцай Чалюскінцаў і ўрэзаўся ў спадарожны аўтобус, які ішоў у суседняй паласе.

Ад удару BMW выкінула на сустрэчную і там адбылося сутыкненне з пазадарожнікам Honda. Тую ў сваю чаргу таксама выкінула на сустрэчную, дзе яна сутыкнулася з легкавіком “Лада”, які ўдарыла ў светлавую апору.

У выніку гэтага спалучэння аварыяў загінула 59-гадовая пасажырка “Лады” —  яна ехала на заднім сядзенні і не была прышпіленая. Пацярпеў кіроўца “Лады”, 21-гадовы жыхар Магілёўскага раёна —  у яго чэрапна-мазгавая траўма і зламаны нос. Апроч таго пацярпела 3-гадовая дзяўчынка, што ехала ў “Хондзе” на заднім сядзенні ў аўтакрэсле —  у яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма і тупая траўма жывата.

У турыстычным аўтобусе было 16 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі