Страшная аўтааварыя ў Чэрыкаўскім раёне: адзін чалавек загінуў, два — у лякарні
У аўтааварыі 10 снежня каля вёскі Шароеўка Чэрыкаўскага раёна загінуў чалавек, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося каля 13-й гадзіны. Магілёвец, які ехаў на "Аўдзі", не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху.
Пры гэтым "Аўдзі" сутыкнулася з "Ладай", якой кіраваў 54-гадовы жыхар Крычава. Пры аварыі крычавец загінуў. Яго 56-гадовая жонка і кіроўца "Аўдзі" былі шпіталізаваныя.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.