Страйкуюць каля 70% прадпрымальнікаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах краіны

Па словах Змітровіча, якія перадае БелаПАН, усе, хто далучыўся да страйку, — "патэнцыйныя неплацельшчыкі адзінага падатку" з 1 ліпеня гэтага года.



Нагадаем, што сёння на рынках і ў гандлёвых цэнтрах краіны праходзіць аднадзённы страйк прадпрымальнікаў. Яны выступаюць супраць увядзення з 1 ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці". Страйкі праходзяць у Магілёве, Гомелі, Полацку, Касцюковічах і Баранавічах. У Мінску зачынены прынамсі нехарчовыя шэрагі рынка "Ждановічы" і гандлёвага цэнтра "Паркінг".



Міліцыянты затрымалі лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку і траіх журналістаў. Неўзабаве журналістаў адпусцілі пасля высвятлення асобаў. Дзе знаходзіцца Шумчанка і ў чым яго вінавацяць, пакуль не вядома.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі