Студэнтаў, якія сыходзяць на апошніх курсах, могуць прымусіць плаціць

Рэжым ліхаманкава спрабуе стрымаць моладзь, якая з'язджае за мяжу

Рэжым ліхаманкава спрабуе стрымаць моладзь, якая з'язджае за мяжу / pixabay.com

Студэнтаў, хто сыходзіць з універсітэта на апошніх курсах, прымусяць плаціць за неадпрацаванае размеркаванне. Пра гэта Еўрарадыё распавялі студэнты аднаго з факультэтаў БДУ са спасылкай на інфармацыю ад свайго дэкана.

Новаўвядзенне яшчэ абмяркоўваецца. Яно будзе датычыцца не толькі студэнтаў, але і аспірантаў, якія спыняюць навучанне датэрмінова.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ліхаманкава спрабуе стрымаць моладзь, якая з'язджае за мяжу. Але рашэнні, якія прымаюцца, толькі прыспешваюць гэты працэс. Нядаўна на нарадзе ў Лукашэнка міністр адукацыі ўзняў пытанне аб размеркаванні і адпрацоўцы для платнікаў. У выніку студэнты пачалі сыходзіць з беларускіх ВНУ недавучыўшыся, бо не хочуць ехаць па размеркаванні. Аднак з іх плануецца спаганяць частку грошай, якіх, як лічаць улады, каштуе беларуская адукацыя — прапарцыйна таму, у якім семестры яны пакідаюць альма-матэр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі