Што рабіць, каб пазбегнуць адпрацоўкі пасля ВНУ? Варыянты ад бацькоў і іх аналіз
Студэнтка
“Ці варта ўвогуле адпраўляць дзяцей вучыцца ў беларускія ВНУ, а калі не — што рабіць?”
Адказ на гэтае пытанне сёння шукаюць бацькі старшакласнікаў і нават першакурснікаў, якіх усхваляваў намер Лукашэнкі працягнуць тэрмін абавязковай паслядыпломнай адпрацоўкі да пяці ці нават да сямі гадоў і абавязковай адпрацоўкі нават для платнікаў.
Змагаючыся з адтокам кадраў, дзейны кіраўнік Беларусі натхняе грамадзян краіны не толькі шукаць шляхі абыходу размеркавання, але і магчымасці пазбегнуць яго зусім.
Сабраўшы варыянты, якія абмяркоўваюць бацькі патэнцыйных абітурыентаў, Еўрарадыё папрасіла пракаментаваць іх эксперта ў сферы навукі, адукацыі і інавацый Андрэя Лаўрухіна.
Яшчэ адзін момант: той жа FernUniversität мае даволі абмежаваную колькасць спецыяльнасцяў. Калі вы арыентуецеся на гуманітарна-сацыяльныя дысцыпліны — вам лягчэй, на тэхнічныя — ужо цяжка. Тут трэба вельмі пастарацца, каб проста знайсці ўніверсітэты, дзе можна атрымаць такую адукацыю.
Варыянт №6: паступаць у замежныя вну, ці ў ЕГУ
Тут сапраўды значна больш магчымасцяў, у тым ліку стыпендыі і празрыстыя правілы. Вядома, гэта найменш рызыкоўны шлях. Але трэба разумець, што навучанне за мяжой сёння можа быць білетам у адзін канец.
Нават калі ваша дзіцё выяжджае на вучобу ў ЕГУ, дзе ўсё зразумела, шмат людзей там ужо навучалася, універсітэт базіруецца недалёка ад Беларусі. Проста прайшоў час, калі студэнты маглі туды-сюды ездзіць, а істотных праблем з прызнаннем тых жа ЕГУшных дыпломаў не было, асабліва ў прыватным сектары.
Цяпер жа з гэтым могуць быць праблемы. Калі хлопцы пасля атрымання дыпломаў вернуцца ў Беларусь, можа пачацца іх пераслед, маўляў, чаму з’ехалі, чаму не ў арміі?
Перабольшваць рызыкі мы, натуральна, не будзем. Тыя ж дзяўчаты, можа, і могуць скончыць замежныя ВНУ, вярнуцца і знайсці працоўныя месцы — гэта магчыма. Але ў дзяржаўным ці памежным сектары дыплом ЕГУ можа стаць таксічным. Выпадкі былі і раней.
З іншага боку, перспектыва вяртання будзе адкладацца як мінімум на пяць гадоў. Мо, і хай вучацца, а як навучацца — будзем глядзець, што адбываецца і ў краіне, і ў свеце.
Усе з’едуць?
Вядома, усе не з’едуць. Большасць моладзі застанецца ў краіне і будзе навучацца ў беларускіх ВНУ. Па-першае, можа, праз пяць гадоў нешта зменіцца. Па-другое, калі вы ўсё ж засталіся, трэба ўкладацца ў адукацыю і выпрацоўваць навыкі, якія дапамогуць існаваць у гэтай сістэме.
Добра, калі моладзь, якая думае, будзе аб’ядноўвацца ў альянсы і ствараць архіпелагі іншадумства. Гэта таксама істотна, як для саміх людзей, так і для будучыні краіны. Калі ўсе з’едуць, калі не застанецца пасіянарных асобаў, пасля будзе цяжэй мяняць сістэму адукацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.