Як выглядаюць "юныя патрыёты" ў дзіцячым садку ў Лельчыцах

"Юныя патрыёты"

"Юныя патрыёты" / lelchitsy.by

У дзіцячым садку № 4 у Лельчыцах дзейнічае група "Юныя патрыёты". Восенню 2024-га стала вядома пра такую ж групу "грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці" ў Жыткавічах, а ў Гомельскай вобласці іх было тры.

У чацвер паглядзець на "юных патрыётаў" у дзіцячы садок прыязджалі ўдзельнікі абласнога семінара для старшынь раённых прафсаюзных арганізацый вобласці. Хлопчыкаў і дзяўчынак апранулі ў ваенізаваную форму з пагонамі. Яны чыталі перад гасцямі "вершы, прысвечаныя нашай краіне", піша раённая газета.

Дагэтуль чыноўнікі, сілавікі і прапагандысты ў РБ актыўна працавалі са школьнікамі, запісваючы іх у разнастайныя "патрыятычныя" клубы. Цяпер яны дабраліся да дзіцячых садкоў.

Як выглядаюць "юныя патрыёты" ў дзіцячым садку ў Лельчыцах
Як выглядаюць "юныя патрыёты" ў дзіцячым садку ў Лельчыцах
Як выглядаюць "юныя патрыёты" ў дзіцячым садку ў Лельчыцах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі