“Вывучайце беларускія песні”. Як абараніць дзяцей ад уплыву прапаганды?

Дзецям з маленькага расказваюць пра афіцыйную сімволіку / du33.edu-lida.gov.by
Дзецям з маленькага расказваюць пра афіцыйную сімволіку / du33.edu-lida.gov.by

Дзеці ў садку вучаць гімн і махаюць чырвона-зялёным сцяжком. А што, калі бацькі прытрымліваюцца іншых поглядаў?

— У дзіцячым садку дзеці вывучылі гімн і спяваюць яго. Дзіця і дома яго спявае. А яшчэ ім выдалі чырвона-зялёныя сцяжкі, і дзіця з ім носіцца па доме, — расказвае слухач Еўрарадыё і пытае, што з гэтым рабіць бацькам, якія прытрымліваюцца іншага меркавання наконт дзяржаўнай сімволікі.

На гэтае пытанне Еўрарадыё адказала доктар філалагічных навук Ірына Сідорская.

— Шмат бацькі зрабіць не змогуць. Дзіцяці будзе некамфортна, калі ў школе або ў дзіцячым садку дамінуюць адны ідэі, а ў доме — іншыя. Гэта кепска для псіхікі, для светаўспрымання. Гэта тое, што адбывалася ў Савецкім Саюзе, калі на партыйных сходах казалі адно, а дома на кухнях — зусім іншае, — разважае прафесарка.

Але ўсё ж яна рэкамендуе з маленства размаўляць з дзецьмі пра Радзіму і даваць ім іншую карціну свету, а не тую, што прапануюць у дзяржаўных навучальных установах.

— Што могуць бацькі? Размаўляць, вывучаць іншыя беларускія песні, расказваць беларускую гісторыю. Вядома, у гэтага будзе вынік, але гарантый тут даць нельга, — падсумоўвае Сідорская.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі