У дашкольных установах ствараюць групы "грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці"

Ваенны камісар і дзеці

Ваенны камісар і дзеці / palese.by

У дашкольных установах Беларусі ствараюць групы "грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці". У Гомельскай вобласці іх тры. Адна з іх нядаўна арганізавана ў горадзе Жыткавічы ў мясцовым дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці. Яе назвалі "Юныя патрыёты".

Дагэтуль чыноўнікі, сілавікі і прапагандысты ў РБ актыўна працавалі са школьнікамі, запісваючы іх у разнастайныя "патрыятычныя" клубы. Цяпер яны дабраліся да дзіцячых садкоў.

У апошнія гады сетка "ваенна-патрыятычных клубаў" разбудоўваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі па ўсёй Беларусі. Іх выкарыстоўваюць не толькі для падрыхтоўкі кадраў для сілавых структур, але і для ідэалагічнай апрацоўкі моладзі, якая ў 2020-м падтрымала пратэсты. Толькі МУС ахоплівае больш за 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

У дашкольных установах ствараюць групы "грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці"
У дашкольных установах ствараюць групы "грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі