"Ваенна-патрыятычныя клубы" з'явяцца пры міліцыі ў кожным раённым цэнтры
Ідэалагічная апрацоўка дзяцей у Століне
"Ваенна-патрыятычныя клубы" з'явяцца пры міліцыі ў кожным раённым цэнтры Беларусі. Пра гэта ў аўторак паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон Санкевіч. Паводле яго слоў, такія планы на бліжэйшы час.
Так званы "ваенна-патрыятычны рух", арганізаваны Міністэрствам унутраных спраў, на сённяшні дзень ахоплівае больш за 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Прыблізна такая колькасць у ім была і ў лютым 2024-га.
У апошнія гады сетка падобных клубаў разбудоўваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі па ўсёй Беларусі. Іх выкарыстоўваюць не толькі для падрыхтоўкі кадраў для сілавых структур, але і для ідэалагічнай апрацоўкі моладзі, якая ў 2020-м падтрымала пратэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.