У "ваенна-патрыятычныя клубы" МУС запісалі 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба ў Бабруйску

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба ў Бабруйску / t.me/pressmvd/

У "ваенна-патрыятычныя клубы" МУС па ўсёй Беларусі запісалі 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. Ён спадзяецца, што яны забяспечаць міліцыю кадрамі.

У РБ дзейнічае 135 "ваенна-патрыятычных клубаў", створаных пры ўдзеле МУС. Кубракоў нагадаў, што падобныя клубы ствараюць і іншыя сілавыя структуры.

У апошнія гады сетка падобных клубаў разбудоўваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі па ўсёй Беларусі. Іх выкарыстоўваюць не толькі для падрыхтоўкі кадраў для сілавых структур, але і для ідэалагічнай апрацоўкі моладзі, якая ў 2020-м падтрымала пратэсты. Да беларускіх дзяцей прывозілі не толькі прапагандыстаў, але і расійскіх наймітаў-вагнераўцаў.

У "ваенна-патрыятычныя клубы" МУС запісалі 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі