У кожнай школе Беларусі створаць ваенна-патрыятычны клас ці клуб

Школьнікаў рыхтуюць да "абароны радзімы"

Школьнікаў рыхтуюць да "абароны радзімы" / sb.by

У кожнай школе Беларусі створаць ваенна-патрыятычны клас ці клуб. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, гэтая задача павінна быць выканана да канца вучэбнага года.

Іванец кажа, што ўсё гэта робіцца не толькі для фармавання "цэласнай асобы дзіцяці", а для таго, каб "кожны малады чалавек ўсведамляў значнасць свайго абавязку і неабходнасці не толькі любіць радзіму, але і быць гатовым яе абараняць ва ўсіх сэнсах гэтага слова".

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заняўся адпаведным выхаваннем школьнікаў пасля падзей 2020-га. Для гэтага пры розных спецпадраздзяленнях і вайсковых часцях былі створаны "ваенна-патрыятычныя клубы", якія рыхтуюць змену для сілавікоў. Але, як бачым, гэтага аказалася замала.

У кожнай школе Беларусі створаць ваенна-патрыятычны клас ці клуб

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі